Be2gether шукае валянтэраў і пачынае продаж квіткоў
Арганізатары музычнага фэстывалю Be2gether, што чацьверты раз пройдзе 25–27 чэрвеня ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы зь Беларусьсю, абвясьцілі пра пошук валянтэраў. Беларусы могуць падаваць анкеты да 8 красавіка. Таксама арганізатары назвалі кошт квіткоў на фэст.
Be2gether традыцыйна запрашае некалькі беларускіх каманд выступіць на фэсьце
Be2gether штогод зьбірае сотні маладых людзей, якія дапамагаюць у правядзеньні фэсту, што дазваляе ім бачыць знутры яго асаблівасьці, кажуць арганізатары мерапрыемства. Валянтэры займаюцца суправаджэньнем музычных гуртоў, адказваюць на пытаньні гасьцей, дапамагаць у працы ля сцэны і ў намётавым лягеры, які зьяўляецца нязьменным атрыбутам кожнага фэстывалю.
Арганізатары асабліва адзначаюць жаданьне бачыць у шэрагах валянтэраў беларусаў.
Валянтэрам можа стаць кожны, хто дасягнуў 16 гадоў і даслаў запоўненую анкету арганізатарам фэсту. У выніку абраньня ў шэрагі валянтэраў маладыя людзі пройдуць падрыхтоўчае навучаньне перад фэстывалем.
Таксама арганізатары назвалі кошт квіткоў на фэст у Літве. Трохдзённы квіток цяпер каштуе 120 літаў (€35), аднадзённы — 70 літаў (€21). Квіткі можна набыць
У Беларусі ў продажы квіткі зьявяцца ў межах бліжэйшых тыдняў. Традыцыйна, кошт на іх будзе расьці па меры набліжэньня мерапрыемства — ад пачатковых 150 тысяч (колькасьць абмежаваная) да 350 тысяч рублёў у апошні тыдзень продажаў. Першымі аб зьяўленьні танных білетаў у продажы даведаюцца тыя, хто падпішацца на афіцыйную
- Чытайце болей пра Be2gether на Generation.bY.
- Валянтэрская анкета (на літоўскай).
Камэнтары
геніяльны крок - хацець бачыць больш беларусаў сярод валянтэраў і рабіць анкеты толькі па-літоўску)))
будзем спадзявацца, хутка зьявяцца і беларускамоўныя(?) версіі)
хаця перакласці там, здаецца, зусім не цяжка - translate.google.com )
Кошт квіткоў у літах, а не ў эўра мусіць быць! Навошта людзей пужаць?
3 days ticket - 120 Lt (service fee +3 LTL/ticket; reservation fee +5 LTL/ticket when tickets are reserved on-line or at call centre and printed at box-office).
1 day ticket - 70 Lt (service fee +3 LTL/ticket; reservation fee +5 LTL/ticket when tickets are reserved on-line or at call centre and printed at box-office).
Канешне, у літах!
Цяпер выпраўлена. А то сапраўды выходзіла, што ў два разы даражэй за мінулы год.
дзіўна. Яшчэ ўчора кошт сапраўды быў у эўра і без усялякіх зорачак над значакам "Lt" (у літоўскай версіі сайта). яшчэ задумаўся, як дзіўна стаіць значак € - ні перад лічбай, як звычайна, а за ёй
Значыць яны лажануліся. Але ж папярэдне паведамлялася пра кошт ад 150 да 350 тысяч, што ніяк зь лічбамі ў эўра не супадае :)
_)
Калі ўжо і у нас з'явяцца падобныя фэсты_(
чорт, і як заўсёды прыпадае на сэсію
арганізатары адмыслова ў такі час ладзяць, каб студэнты яшчэ былі не на летніх вакацыях, а якраз каб і пачалі сэзон вандровак фэстывалем бітугезэ. мінулым годам праводзіць так рана было экспэрымэнтам, але калі сёлета зноўку ў чэрвені, значыць ідэя апраўдала сябе.
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.